Please use this identifier to cite or link to this item:
https://repo.vsavm.by/handle/123456789/23863
Title: | Метабалічныя змяненні ў арганізме парасят пры выкарыстанні мельдонійутрымліваючага прэпарату |
Authors: | Пятроўскі, С. У. |
Keywords: | Внутренние незаразные болезни животных Свиноводство |
Issue Date: | 2023 |
Publisher: | Белорусская государственная сельскохозяйственная академия |
Citation: | Пятроўскі, С. У. Метабалічныя змяненні ў арганізме парасят пры выкарыстанні мельдонійутрымліваючага прэпарату / С. У. Пятроўскі // Актуальные проблемы интенсивного развития животноводства : сборник научных трудов / Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. - Горки : БГСХА, 2023. - Вып. 26, ч. 2. - С. 95-103. |
Abstract: | Ва ўмовах свінагадоўчага комплексу парасятам да і пасля адабрання ад свінаматак унутрымышачна ўводзіўся прэпарат «Мілдравет». Па першай схеме яго прымянення прэпарат уводзіўся тры разы да адабрання парсючкоў і тры разы пасля адабрання, па другой – тры разы пасля адабрання. Прэпарат «Мілдравет», які змяшчае ў сваім складзе мельдоний, пры ўжыванні ў парсючкоў аказаў шэраг станоўчых эфектаў на іх арганізм. Гепатапратектарнае дзеянне выяўлялася ў нармалізацыі сінтэтычнай актыўнасці печані, папярэджанні гепатадепрэсіі і цытолізу гепатацытаў. У крыві парасят вопытных груп у параўнанні з кантрольнымі ўсталёўваліся статыстычна значныя павелічэнні ўтрымання альбуміна, агульнага халестэролу, мачавіны (першая схема), кальцыю і кальцыева-фосфарных суадносін (першая і другая схема). Адначасова статыстычна значна ў парасят вопытных груп у параўнанні з жывёламі кантрольных груп адбывалася зніжэнне канцэнтрацыі агульнага білірубіну і актыўнасці аланінамінатрансферазы. Антытаксічны эфект мельдонію характарызаваўся зніжэннем канцэнтрацыі рэчываў з сярэдняй і нізкай малекулярнай масай у крыві парасят вопытных груп на 104,5 % (р< 0,001, першая схема) і на 79,2 % (р <0,01, друга схема). Усе гэтыя эфекты ўзніклі з прычыны нармалізацыі энергетычнага абмену ў арганізме. Аб нармалізацыі энергетычнага абмену ў арганізме парсючкоў сведчыць статыстычна значнае зніжэнне ўтрымання лактата ў крыві жывёл вопытных груп. Што датычыцца прымянення прэпарата па першай схеме, утрыманне лактата знізілася ў крыві парасят доследнай групы на 179,2 % (р 0<,001), па другой схеме – на 188,8 % (р 0<,001) у параўнанні з жывёламі кантрольнай групы. Прэпарат “Мілдравет”можна ўжываць для прафілактыкі развіцця дыстрафічных змяненняў печані і энергадэфіцытных станаў у парсючкоў. Прымяненне мілдравету ў свіней іншых полаўзроставых груп патрабуе далейшага вывучэння. |
Description: | поросята, мельдоний, показатели крови, энергодефицит, молочная кислота, свиньи, гепатопротекторное действие |
URI: | https://repo.vsavm.by/handle/123456789/23863 |
ISSN: | 2079-6668 |
Appears in Collections: | 2021-2023 |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
t-2023-265987-95-103.pdf | 368,85 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.