Please use this identifier to cite or link to this item: https://repo.vsavm.by/handle/123456789/25733
Title: Утрыманне лактата і пірувата ў крыві і тканінах печані свінаматак у норме і пры гепатапатыях
Authors: Пятроўскі, С. У.
Вялічка, М. Р.
Катовіч, І. В.
Keywords: Внутренние незаразные болезни животных
Issue Date: 2023
Publisher: Гродненский государственный аграрный университет
Citation: Пятроўскі, С. У. Утрыманне лактата і пірувата ў крыві і тканінах печані свінаматак у норме і пры гепатапатыях / С. У. Пятроўскі, М. Р. Вялічка, І. В. Катовіч // Сельское хозяйство - проблемы и перспективы : сборник научных трудов / Гродненский государственный аграрный университет. - Гродно : ГГАУ, 2023. - Т. 60 : Ветеринария. - С. 126-132.
Abstract: У 51 свінаматкі перад забоем былі адабраны ўзоры крыві, а пасля забою – узоры тканін печані. Па выніках паслязарэзнага агляду печаняў былі вызначаны органы з макраскапічнымі прыкметамі, характарызуючымі востры (10 узораў) і хранічны таксічны (10 узораў) гепатоз, цыроз печані (8 узораў) і органы без прыкмет гепатапатый (23 узору). У печані і крыві аналізавалася ўтрыманне малочнай (лактата) і піравінаграднай (пирувата) кіслот і іх суадносін. Былі разлічаны карэляцыі паміж утрыманнем дадзеных метабалітаў ў крыві і печані свінаматак. Устаноўлена, што канцэнтрацыя лактата ў крыві свінаматак, у печані якіх былі выяўлены гепатапатыі, павялічвалася ў параўнанні са «здаровымі» жывёламі ў 2,35-4,77 разы, пірувата – у 1,41-1,66 разы, а іх суадносіны – у 1,57-2,90 разы. У тканінах печані канцэнтрацыя лактата ўзрасла ў свінаматак з гепатапатыямі ў 4,75-16,53 разы, пірувата – у 2,41-3,07, іх суадносіны – у 1,94-5,17 разы. Павелічэнне ўтрымання лактата, пірувата і іх суадносін адпавядала цяжару выяўленых гепатапатый. Паміж утрыманнем лактата ў крыві і печані, пірувата і лактата ў крыві, пірувата ў печані і лактата ў крыві, пірувата і лактата ў печані былі ўстаноўлены цесныя станоўчыя карэляцыі (Р < 0,01). Выяўленыя змены ўтрымання лактата і пірувата ў печані і крыві паказваюць на развіццё пры гепатапатыях энергадэфіцытнага стану. Атрыманыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны для прыжыццёвага прагназавання ступені цяжкасці паталогій печані ў свінаматак.
Description: свиньи, свиноматки, гепатопатии, токсический гепатоз, лактат, пируват, печень, кровь, корреляция
URI: https://repo.vsavm.by/handle/123456789/25733
ISBN: 978-985-537-199-2
Appears in Collections:2021-2023

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
t-2023-2404-126-132.pdf395,8 kBAdobe PDFView/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.